У Мар’інай Горцы прайшоў Кубак Беларусі па спартыўным скалалазанні

Скаладром  цэнтра турызма дзяцей і моладзі стаў пляцоўкай для трэцяга этапу Кубка  Беларусі па спартыўным скалалазанні. У Мар’іну Горку прыехалі спартсмены з  Мінска,  Гомеля,  Бабруйска і іншых гарадоў: больш  за  семдзесят аматараў скалалазання. У мужчын  першым стаў Мікіта Лагуноў (Гомель), на другую прыступку п’едэстала падняўся Максім Нікіфаравец (Мінск), на трэцюю — Аляксандр Клюжаў (Гомель).

Яркім і напружаным атрымаўся фінал у  спаборніцтвах сярод жанчын. Пераможцай стала пухавіччанка Марыя Вернікоўская. Маша апярэдзіла мінчанак Алену Вераценнікаву і Юлію Нікіфаравец.

Кацярына   ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *