У школах Пухавіцкага раёна падчас канікул працуюць аздараўленчыя пляцоўкі
З панядзелка пачаліся першыя ў новым навучальным годзе школьныя канікулы. Па традыцыі ў школах нашага раёна плануецца работа аздараўленчых пляцовак. На гэты раз дзённыя школьныя лагеры будуць адкрыты ў Мар’інагорскай гімназіі, СШ № 2, 3, 4 горада Мар’іна Горка, школах пасёлкаў Дружны, Рудзенск, а таксама ў Голацку, Пухавічах, Ананічах, Блужы, Суціне. Плануецца аздаравіць 450 школьнікаў.
Для дзяцей будуць арганізаваны розныя навучальна-забаўляльныя мерапрыемствы, а таксама тыя, што будуць накіраваны на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў і шкодных звычак.
Алена ІВАНОВА.