Камунальнікі Пухавіччыны гатовы да зімовых клопатаў

Пра тое, што гэты чалавек ніколі не будзе глядзець на гадзіннік у чаканні канца працоўнага часу, ведаюць у калектыве УП «Жылцепласэрвіс» КГ  многіятаму   што  вадзіцель  пагрузчыка  Аляксей  Куль (на здымку) з тых людзей, якія прывыклі любую справу не кідаць недаробленайГэта добрая рыса характару для любога чалавека.  Тым больш, для таго, ад чыёй працы залежыць камфорт іншых людзей.  А ў камунальнікаў  уся  праца  такая.

— Аляксей найчасцей бывае заняты на ліквідацыі аварыйных сітуацый, якія здараюцца на  цепла- і водаправодных  сетках,  што  абслугоўваюцца прадпрыемствам, а таксама на  перакладцы і рамонце гэтых сетак, — гаворыць  Андрэй Кардаш, начальнік транспартнага ўчастка УП «Жылцепласэрвіс» КГ. — Даволі часта пагрузчык прыцягваецца для выканання работ  па добраўпарадкаванні.  У гэтым годзе, напрыклад, быў галоўным памочнікам падчас асфальтавання тратуараў.

А ўзімку  без  пагрузчыка  не  абысціся  пры  пагрузцы пясчана-салянай сумесі.  Да гэтых работ, магчыма, Аляксею прыйдзецца прыступіць зусім хутка, таму што сіноптыкі прагназуюць наступленне зімовага надвор’я.

— Да зімы мы практычна цалкам гатовы,  — працягвае Андрэй Кардаш. — Тэхніка ў нашым распараджэнні  тая, што  была  і  раней.    Усяго  37 адзінак  трактароў, пагрузчыкаў,  пескараскідвальнікаў.  Будзем старацца зрабіць усё, каб яны заўсёды былі гатовы выйсці на маршрут, таму што колькасць тэхнікі не дазваляе ў асабліва  непагодлівыя  дні  адчуваць  сябе  вельмі  ўпэўнена.

Для падсыпкі дарог камунальнікамі нарыхтавана каля 1700 тон пясчана-салянай сумесі.  Пры неабходнасці запас можна будзе папоўніць.

Нягледзячы на тое, што на календары яшчэ не зіма, камунальнікі кажуць, што ўжо гатовы ў любы момант прыступіць і да сваіх зімовых абавязкаў па ўтрыманні ў належным стане дарог і вуліц.

Алена   ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *