У ААТ  “Аграсімвал” плануюць справіцца з ворывам да маразоў

Механізатар Аляксандр Кікот.

Восень сёлета прыносіць шмат сінаптычных сюрпрызаў.  У Віцебскай вобласці ўжо выпаў і растаў першы снег, у Брэсцкай на гэтым тыдні было да +18 градусаў.  За прагнозам надвор’я асабліва ўважліва сочаць работнікі сельскай гаспадаркі. З восеньскіх работ ім засталося толькі ўзняцце зябліва.

Некаторыя гаспадаркі раёна з восеньскім ворывам цалкам справіліся. У  ААТ “Зазерка” заарана 1550 гектараў,  у  ААТ “Голацк” — 1250 гектараў, у ПСУ “Рудзенскае” — 957 гектараў.  Да завяршэння гэтага віду работ набліжаюцца земляробы ААТ “Агра-Абярэг”, СУП “Дукора-Агра”, ААТ “Племянны завод “Індустрыя”. План па ўзняцці зябліва ў раёне выкананы на 78 працэнтаў.

Заараць усю неабходную плошчу да наступлення моцных маразоў спадзяецца і калектыў  ААТ  “Аграсімвал”.  Пад зябліва  адведзена 1520 гектараў. Ужо заарана больш за 1040 гектараў.

Механізатар Павел Валасевіч.

— На восеньскім ворыве задзейнічаны Анатоль  Лабанок, Павел Валасевіч, Аляксандр Кікот, Іван Абакунчык, які гэтымі днямі дапамагае ў сельгасфіліяле “Дрычын”.  Мы сабралі такую каманду, каб ва ўсіх была магчымасць зарабіць грошы. Усе гэтыя механізатары  не  першы  год  выязджаюць у поле з плугамі, работу ведаюць, — расказвае галоўны аграном ААТ “Аграсімвал”   Марыя  Цымановіч.

8500 тон арганікі (99 працэнтаў ад плана) ўжо вывезена на палі. У гаспадарцы арганізавалі свой працоўны атрад. Пагрузчыкам кіраваў Сяргей Руды. Уладзімір Журавель, Міхаіл Бабук, Уладзімір Зуб, Уладзімір Савіч, Аляксандр Руды, Андрэй Баёк і Георгій Фурс адвозілі арганіку на палі. Уносіць угнаенні будуць вясной пад яравую сяўбу.

Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *