Пухаўчанін прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай пытанням развіцця духавой музыкі

Удзельнік сямейнага ансамбля «Жывіца» Борскага сельскага Дома культуры Юрый Крывашэй прыняў удзел у міжнароднай навуковай  канферэнцыі, прысвечанай пытанням развіцця духавой музыкі, якая праходзіла ў Рызе (Латвія). На форуме ён выступіў з дакладам на тэму «Удзел выканаўцаў на народных духавых інструментах у міжнародных конкурсах і фестывалях», у якім прадставіў уласны вопыт. Таксама правёў майстар-клас па выканальніцкаму майстэрству на беларускіх народных духавых інструментах.

Наталля ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *