Па вытворчасці малака ў Пухавіцкім раёне лідзіруе ААТ “Зазерка”
Па вытворчасці малака за дзесяць месяцаў у раёне лідзіруе ААТ “Зазерка”. У параўнанні з такім жа перыядам мінулага года ў гаспадарцы павялічыўся валавы надой амаль на 318 тон. Па гэтым паказчыку большасць сельгасарганізацый таксама спрацавалі з плюсам. Мінусуюць адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Вецярэвічы”, “Пухавіцкі райаграсэрвіс”, “Шацк”, сельгасфіліял “Чырвоны май”, СУП “Дукора-Агра”.
Жывёлаводы ААТ “Агра-Абярэг” атрымалі найбольшы сярэдні надой ад каровы з пачатку года — 4819 кілаграм.
Па рэалізацыі малака перадавую пазіцыю займае ААТ “Голацк” — 6135 тон. У ліку лідараў таксама ААТ “Зазерка” (6108 тон) і ААТ “Агра-Абярэг” (5843 тоны). З мінусам па гэтым паказчыку ў параўнанні з 2017-м годам спрацавалі ААТ “Вецярэвічы”, “Пухавіцкі райаграсэрвіс”, “Суцінскі”, ЭБ “Зазер’е”, СУП “Дукора-Агра”, сельгасфіліял “Чырвоны май”. У кастрычніку больш за іншых малака рэалізавалі работнікі ААТ “Голацк” — 641 тону.
Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.