Дзве пухаўчанкі пераадолелі стогадовы ўзрост

Сярод пухаўчан стогадовы ўзрост  на сённяшні дзень пераадолены дзвюма  жанчынамі. Як  паведамілі  ва   ўпраўленні па   працы,  занятасцi  i  сацыяльнай абароне Пухавіцкага райвыканкама, 100-гадовы юбілей у гэтым годзе сустрэла Вольга Аляксандраўна Шахоцька, жыхарка вёскі Падліпкі Дукорскага сельскага Савета. А вось самай старэйшай пухаўчанцы ў жніўні споўнілася 108 гадоў. Ёй з’яўляецца Таццяна Антонаўна Тамашэвіч, якая  пражывае ў вёсцы Такарня Голацкага сельскага Савета.

Яўгенія  ФІЛІПАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *