У мінулую суботу на плошчы каля раённага цэнтра культуры разгарнуўся першы зімовы кірмаш
У мінулую суботу на плошчы каля раённага цэнтра культуры разгарнуўся першы зімовы кірмаш. Кандытарскія вырабы, жывую і вэнджаную рыбу, фрукты, мёд прапаноўвалі пакупнікам прадпрыемствы Пухавіччыны і другіх раёнаў вобласці. Шматлюдна было і каля палаткі з драўлянымі сувенірамі.
Попытам карысталіся елкі Пухавіцкага лясгаса.
Музычныя калектывы раёна сваімі вясёлымі песнямі зараджалі ўсіх бадзёрасцю і добрым настроем.
Наступны кірмаш адбудзецца ў суботу, 29 снежня. Гандаль на плошчы пачнецца ў 10.00.