Сардэчна віншуем з надыходзячым Новым годам!

Паважаныя жыхары раёна! Сардэчна віншуем вас з надыходзячым Новым годам і Ражджаством Хрыстовым!

Кожнаму з нас адыходзячы год запомніцца чымсьці сваім, асаблівым. Мы з вамі разам працавалі, знаходзілі патрэбныя рашэнні, радаваліся поспехам. У раёне адбылося нямала станоўчых перамен.

Новы год — час прыемных клопатаў і хваляванняў, час пачынаць новыя справы, ставіць перад сабой задачы, імкнуцца да новых вышынь. Наша будучыня залежыць ад намаганняў кожнага чалавека, ад яго ініцыятывы, эфектыўнай работы, ад зацікаўленасці ў агульным выніку.

Ад  усёй душы  жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, поспехаў, дабрабыту, святочнага настрою! Няхай 2019-ы стане годам новых поспехаў і  добрых здзяйсненняў!

Пухавіцкі  раённы  выканаўчы  камітэт.

Пухавіцкі  раённы  Савет дэпутатаў.       

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *