У Пухавіцкім раёне прайшла акцыя «Калядная ёлка жаданняў»

Раённая арганізацыя ГА «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа» правяла традыцыйную акцыю «Калядная ёлка жаданняў» і падарыла свята 132 жыхарам нашага раёна. З іх 105 запрасілі на святочны ранішнік у цэнтры творчасці дзяцей і моладзі «Світанак». У ліку запрошаных былі дзеці, якія апынуліся ў няпростых жыццёвых абставінах. А да некаторых валанцёры разам з Дзедам Марозам і Снягуркай прыехалі дадому: усяго наведалі 27 сем’яў.
У межах акцыі «Калядная ёлка жаданняў» уручана 132 падарункі. У падрыхтоўцы да мерапрыемства былі задзейнічаны 148 валанцёраў.
Усе падарункі дапамагалі рыхтаваць неабыякавыя да чужых праблем людзі. Сярод іх члены калектываў Мар’інагорскай цэнтральнай раённай бальніцы, інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, аддзяленне “Белаграпрамбанка”, УП “Жылцепласэрвіс”КГ, ДЛГУ «Пухавіцкі лясгас», ЦЭЦ-5, кампанія “Дабраном” і іншыя. Значную дапамогу ў арганізацыі акцыі аказала ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, а ўстановы адукацыі сталі актыўнымі яе ўдзельнікамі.
Наталля ВАСІЛЬЕВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *