У Пухавіцкім раёне адбыліся спаборніцтвы ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная»

Выхадныя дні для многіх юных пухавіччан атрымаліся насычанымі: у раёне прайшлі масавыя спартыўныя спаборніцтвы ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная».

Найбольш прадстаўнічымі сталі лыжныя старты, якія былі арганізаваны для школьнікаў на базе фізкультурна-аздараўленчага цэнтра «Вікторыя».  Каманды лыжнікаў з усіх школ раёна сабраліся на лыжні, каб выявіць мацнейшых і сфарміраваць каманду для ўдзелу ў абласных спаборніцтвах.

Лепшымі ў агульнакамандным заліку (у сваіх падгрупах) па выніках забегаў  сталі навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 3 горада  Мар’іна Горка», «Блонская сярэдняя школа», «Турынскі НПК дзіцячы сад-базавая школа».  Другія і трэція месцы занялі каманды ДУА «Мар’інагорскі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа», «Ананіцкі  НПК  дзіцячы  сад-сярэдняя  школа»,  «Дрычынская   базавая  школа», а  таксама  ДУА «Мар’інагорская гімназія», «Пухавіцкая сярэдняя школа», «Бор-Слабадскі НПК  дзіцячы сад-базавая школа».

Лепшыя   вынікі  паказалі  ў  індывідуальным  заліку Андрэй Макроў, Яўген Макараў, Кацярына Зязюльчык (СШ №3), Кірыл Халадзінскі (Дрычынская БШ), Андрэй  Еўсіенка (Дукорскі НПК), Уладзіслаў Саўчык, Аліна Саўчык, Аліна Прахарчук  (Турынскі  НПК), Аляксандр Шклярык, Ульяна Анкудовіч (Блонская СШ), Паліна Вашкевіч (Мар’інагорская  гімназія), Вікторыя  Гнядзько  (Пухавіцкая  СШ).

А на гарадскім стадыёне ва ўсю разгарнуліся святочныя «Зімовыя пацехі», якія арганізавалі для дзяцей і бацькоў упраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, ФОЦ «Вікторыя» і РК БРСМ.

Усіх, хто ў выхадны зімовы дзень не пажадаў заставацца дома, сустракалі казачныя персанажы  Дзед  Мароз, Снягурка і Снегавік.  Яны не проста  павіншавалі  ўдзельнікаў святочных пацех са Старым Новым годам, але і падрыхтавалі вялікую забаўляльна-спаборніцкую праграму.  Дзеці і бацькі ўдзельнічалі ў васьмі зімовых  эстафетах, праходзілі  снежныя  лабірынты, пераадольвалі розныя перашкоды.  Усім было цікава і весела. У якасці ўзнагарод кожны атрымаў салодкія прызы.  А жадаючыя пакатацца на каньках  скарысталіся ў гэты дзень правам бясплатнага пракату інвентару.

Такія спаборніцтвы запланаваны на ўсе бліжэйшыя нядзельныя дні.

Алена  ШАНТЫКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *