У Пухавіцкім раёне стартавала акцыя “Наш жывёлавод”

На мінулым тыдні стартавала рэспубліканская прафсаюзная акцыя “Наш жывёлавод”,  да якой традыцыйна далучаецца Пухавіцкі райкам прафсаюза работнікаў АПК. Прадоўжыцца яна да пачатку красавіка. 

У мінулым годзе былі ўшанаваны больш за 190 работнікаў жывёлагадоўлі нашага раёна. Цяпер райкам прафсаюза работнікаў АПК павіншаваў 56 чалавек, тры чалавекі атрымалі прэміі і падарункі ад абласнога камітэта галіновага прафсаюза. Да акцыі актыўна далучыліся пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі гаспадарак, пры дапамозе якіх  павіншавалі  132 жывёлаводы.  Найбольш маштабна акцыя прайшла ў СУП “Дукора-Агра” і ААТ “Голацк”: у гэтых сельгасарганізацыях павіншавалі больш за 30 чалавек. У ААТ “Зазерка” па ініцыятыве кіраўніцтва гаспадаркі грашовыя прэміі атрымалі ўсе работнікі жывёлагадоўлі.

Кацярына   ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *