Падзякі за працу і падарункі  атрымалі калектывы  МТФ “Сінча” і “Кляцішына” ААТ “Пухавіцкі райаграсэрвіс”

Намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксандр Ласевіч уручае ўзнагароду Веры Разманавай.

Калектывы    малочнатаварных фермаўСінчаіКляцішынаААТПухавіцкі райаграсэрвіссёлета сталі першымі ўдзельнікамі рэспубліканскай прафсаюзнай акцыіНаш жывёлавод”. У сераду ранішняя дойка для іх закончылася віншаваннямі і ўручэннем падарункаў.

Добрыя словы ў адрас жывёлаводаў выказалі  намеснік старшыні райвыканкама, начальнік  упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні  Аляксандр Ласевіч і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Людміла Ленкавец.

Падзякі за працу і падарункі  атрымалі аператары машыннага даення МТФ “Сінча” Святлана Колас, Святлана Шамчонак і брыгадзір  фермы Жанна Пацкевіч.

Аператары машыннага даення МТФ “Сінча” Святлана Колас і Святлана Шамчонак.

— У Сінчы я працую трэці год.  Раней працавала на фермах  у  Запярынні, Любячцы: вопыт  работы   аператарам машыннага даення складае дваццаць пяць гадоў,  — расказвае Святлана Шамчонак. —  Цяпер у маёй групе 53 каровы.

Прыкладна столькі  ж  штодзень  прыходзіцца   даіць   Святлане   Колас. З сельскай гаспадаркай жанчына звязана ўжо шаснаццаць   гадоў.  Узнагароды  за працу атрымлівала і раней.

Жанна Пацкевіч  працуе брыгадзірам васямнаццаць гадоў, прыкладна столькі ж выконвае абавязкі тэхніка-асемянатара. Некалі  жанчына працавала на хлебазаводзе, лёс прымусіў змяніць прафесію. Шмат  добрых  слоў  субяседніца сказала пра  калектыў.

Брыгадзір МТФ “Сінча” Жанна Пацкевіч.

— Гэта ферма — адна з лепшых у нашай гаспадарцы. На МТФ “Сінча” самы вялікі надой на карову: 10 кілаграмаў малака, — гаворыць дырэктар гаспадаркі Дзмітрый Бязручкін, які таксама прымаў удзел у цырымоніі віншавання. —  Зразумела, гэта не самы высокі паказчык, трэба імкнуцца да лепшых вынікаў.

На  МТФ “Кляцішына” ў прысутнасці ўсяго калектыву падзяку за працу атрымала аператар машыннага даення Вера Разманава. На гэтай ферме жанчына працуе трыццаць гадоў. Увесь час яна займае перадавыя пазіцыі. Удой на карову ў яе групе складае 12 кілаграмаў малака.

— Хутка пойдуць расцёлы. Спадзяюся, што і вынікі палепшацца, — гаворыць Вера Дзмітрыеўна. — Ферма ў нас невялікая. Тут утрымліваецца 120 кароў, у  маёй  групе  41.  Даглядаем таксама цялят, клопатаў хапае.

На Пухавіччыну Вера Разманава пераехала з Віцебска. У абласным цэнтры працавала ў сферы дашкольнай адукацыі. У вёсцы такой працы не было, таму ўладкавалася на ферму. Цікава, што яе маці  шмат гадоў была аператарам машыннага даення.  Вера Разманава выдатна прадоўжыла працоўную дынастыю.

Акцыя “Наш жывёлавод” пройдзе ва ўсіх  гаспадарках  раёна. У планах райкама прафсаюза работнікаў АПК наведаць усе фермы.

Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *