Пяцікласнікі СШ №3 горада Мар’іна Горка сталі кадэтамі

Яшчэ такія  маленькіяале  ўжо такія сурёзныяпадцягнутыяарганізаваныя…   Пяцікласнікі з 5 «А» класа СШ №3 горада Маріна Горка відавочна адрозніваюцца ад сваіх аднагодкаўІ не выпадкова: гэтыя хлапчукі і дзяўчынківучні ваеннапатрыятычнага класа, які  рашэннем раённага выканаўчага  камітэта  быў  адкрыты 1 верасня ў СШ №3 горада Маріна Горка.

— Да стварэння такога профільнага класа  мы ішлі не адзін  год,  —  кажа Алена  Власіхіна, дырэктар  школы. —  Раней  мы часцей чулі  пра існаванне ў школах такіх класаў, што з’яўляліся базавымі для хлопчыкаў і дзяўчынак,  якія  марылі  пра паступленне ў ваенныя вучылішчы.  І гэта была добрая традыцыя.  Яе і вырашылі адрадзіць,  дзякуючы  таму, што школа  доўгі  час   цесна супрацоўнічае з вайсковай часткай.  Мы  праводзім  нямала сумесных мерапрыемстваў у рамках работы факультатыва  «Мая  Айчына»,  гуртка  «Юны  спецназавец».  Таму рашэнне аб адкрыцці  кадэцкага  класа  прадуманае  і  лагічнае.

 Вучняў у ваенна-патрыятычны клас адбіралі спецыяльна.  Улічвалі жаданне, стан здароўя, паспяховасць у вучобе.  Спецыяльна для гэтага класа сшылі форму.  І вось надышоў дзень, калі пяцікласнікі гатовы для пасвячэння ў кадэты.

Падпалкоўнік Дзяніс Жур з дачкой Ірынай.

— З першага верасня мы займаліся з вучнямі па прадметах пачатковай ваеннай падрыхтоўкі, — расказвае куратар класа, намеснік начальніка аддзялення ідэалагічнай работы в/ч  89417  падпалкоўнік Дзяніс Жур.— Яны ўжо маюць некаторыя навыкі страявой, медыцынскай падрыхтоўкі, ведаюць нешта з ваеннай  тапаграфіі.  Вывучэнне гэтых і іншых дысцыплін прадугледжана праграмай навучання.  Дзеці не раз бывалі ў брыгадзе, бачылі, як нясуць службу салдаты, наведвалі музей вайсковай славы.  Хачу сказаць, што ўсяго за некалькі месяцаў вучні не толькі даведаліся нешта новае для сябе, але і сталі прыкметна больш арганізаванымі, дысцыплінаванымі, сур’ёзнымі.

Сярод тых, хто ў гэты дзень перад сваімі таварышамі даваў клятву кадэта, была і дачка Дзяніса Жура.  Падпалкоўнік ганарыцца тым, што яна, дзяўчынка, выбрала для сябе вучобу ў гэтым класе, і ўпэўнены: сэнс і карысць ад гэтага  адназначна будуць.

Ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасці ганаровых гасцей, ветэранаў вайны і баявых дзеянняў у Афганістане, бацькоў і вучняў школы кадэтам былі ўручаны берэты.  Момант хвалюючы і кранаючы.  Але пяцікласнікі ўжо не проста дзеці — справіліся з хваляваннем па-даросламу, на выдатна.

Вучні-кадэты разам з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Іванам Мірошнікавым і спецназаўцам, выпускніком школы, Яраславам Паршынцавым.

Віншуючы юных кадэтаў, дырэктар школы  Алена  Власіхіна пажадала заўсёды памятаць пра тое, што да іх цяпер прыкавана ўвага вучняў і настаўнікаў з усіх школ раёна.  Таму сваёй працай, сваімі паводзінамі трэба кожны дзень даказваць, што ты не проста так носіш кадэцкую форму.

Ад хлопчыкаў і дзяўчынак, я думаю, не чакаюць подзвігаў, але ўсе вераць, што дзеці, выхоўваць якіх будуць на лепшых традыцыях, стануць добрымі людзьмі і выберуць правільныя жыццёвыя арыенціры.

Алена   МАКСІМАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *