Святлана Апаровіч больш за 35 гадоў працуе на ААТ “Рудзенск”

Больш за 35 гадоў на адным прадпрыемстве… Святлана Апаровіч нават сама здзіўляецца, прыгадаўшы дату, калі прыйшла працаваць на ААТ “Рудзенск”.

— Спачатку працавала ў вытворчым цэху, — расказвае Святлана Уладзіміраўна. — Потым скончыла Беларускі дзяржаўны тэхналагічны інстытут і перайшла працаваць у  аддзел  галоўнага  тэхнолага.  А  10 гадоў таму захацела  паспрабаваць сябе ў другой справе  і  перайшла ў  аддзел  кадраў, начальнікам якога працую і сёння. Работу сваю люблю і заўсёды з радасцю іду на завод.

На прадпрыемстве зараз працуе больш за 530 чалавек. Гэта значыць, што толькі паўтысячы адных працоўных кантрактаў вядуць спецыялісты аддзела кадраў. Акрамя гэтага, яны адказваюць і за навучанне работнікаў: прафесійныя навыкі неабходна ўдасканальваць пастаянна,  каб  адпавядаць  новым патрабаванням часу.

Так што сумаваць супрацоўнікам аддзела  няма часу, бо работа, нягледзячы на стэрэатып, у іх не з паперамі, а, у першую чаргу, з людзьмі, у кожнага з якіх свае праблемы і свае абставіны.

Святлана Уладзіміраўна — патрабавальны кіраўнік, але разам з тым, добразычлівая і спагадлівая  жанчына. Калегі паважаюць яе за адказнасць, працаздольнасць і жаданне заўсёды ісці насустрач людзям.

Алена   ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *