30 сакавіка ў Пухавіцкім раёне адбудзецца суботнік

З мэтай навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання  населеных пунктаў нашага раёна, аб’ектаў сацыяльнай сферы, месц масавага адпачынку раённы выканаўчы камітэт вырашыў рэкамендаваць усім арганізацыям раёна незалежна ад форм уласнасці, індывідуальным прадпрымальнікам на добраахвотнай аснове  30 сакавіка прыняць удзел у суботніку на рабочых месцах або па  навядзенні парадку  на тэрыторыях прадпрыемстваў і арганізацый і прылягаючых тэрыторыях.

Створана рабочая група раённага выканаўчага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні суботніка. Яе ўзначаліў намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Крэмень.

Рэкамендована заробленыя ў час правядзення раённага суботніка  або сабраныя ў добраахвотным парадку  па ведамасці  грашовыя сродкі   пералічыць  на разліковы рахунак  райвыканкама № BY32 BAPB 3641 3674 5002 0000 0000 у адкрытым акцыянерным таварыстве “Белаграпрамбанк” г. Мінск, БІК ВАРВ  BY 2Х, УНН 600125530. З указаннем у плацёжным даручэнні «За раённы суботнік».

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення суботніка,  будуць накіраваны на  добраўпарадкаванне горада і населеных пунктаў Пухавіцкага раёна, дарог і прыдарожных тэрыторый і на іншыя мэты згодна з рашэннем райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *