У Пухавіцкім раёне адбыўся суботнік

У дзень раённага суботніка, які адбыўся 30 сакавіка, праца кіпела ва ўсіх населеных пунктах нашага раёнаДзень быў пагодлівы, цёплы, сонечныЯк і настрой усіх, хто прыняў удзел у суботніку. Разам пухавіччане займаліся абрэзкай і пасадкай дрэў, ліквідацыяй звалак, навядзеннем парадку каля помнікаў і на могілках.

Большасць працоўных калектываў  не толькі прыбіралі свае  тэрыторыі, але і працавалі на добраўпарадкаванні агульных тэрыторый вёсак, пасёлкаў і Мар’інай Горкі.  У гэтых мерапрыемствах прыняло ўдзел і дарослае насельніцтва, і школьнікі.

Як звычайна, не адной суботай абмежаваліся камунальнікі: менавіта яны па сваіх працоўных абавязках у адказе за стан нашых населеных пунктаў, вуліц і дарог. Работнікі УП «Жылцепласэрвіс» КГ працавалі не толькі на сваіх аб’ектах. Яны чысцілі дарогі ад рэшткаў пясчана-салянай сумесі, прыбіралі паркі, пляжную зону Цітаўкі. Тэхніка і людзі  працавалі разам з  другімі калектывамі.

Работы па разборцы былой школы ў вёсцы Матарова былі, бадай, самымі маштабнымі і працаёмкімі з усіх, што выконваліся ў час раённага суботніка. У Матарова прыехалі работнікі лясгаса, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, сельгаспрадпрыемстваў, камунальнікі. Тут працавалі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Валадзько, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Прановіч, дырэктар УП «Жылцепласэрвіс» КГ Аляксей Малахаў.

Прыбярэжную зону Цітаўкі прыводзілі ў парадак работнікі раённага вузла электрасувязі, лясгаса. Ля старога млына працавала  каманда, у складзе якой былі намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Крэмень і начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў Юрый Кур’яновіч.  У Дружным на веладарожцы каля возера Мацярынскае, лесапаласе ад царквы да катэджнай забудовы, на могілках каля вёскі Востраў традыцыйна працавалі энергетыкі.  Дарэчы, за ЦЭЦ-5 замацаваны дастаткова вялікія тэрыторыі. Шкада, што аб’ём работы, якую выконваюць энергетыкі (і не толькі)  штогод застаецца таксама вялікім, бо многія людзі ўсё яшчэ не задумваюцца пра свае “экалагічныя” паводзіны.

Калектыў завода горнага воску ў суботу дружна працаваў у паркавай зоне, каля поймы ракі Свіслач і інтэрната на вуліцы Дубініна ў Свіслачы.

— Вялікі аб’ём работы па навядзенні парадку ў горадзе і гарадскіх пасёлках Свіслач, Рудзенск, Дружны выканалі таксама работнікі выканаўчага камітэту, медыцынскія работнікі,  калектывы прадпрыемстваў горада і раёна, сельскіх Саветаў, школьнікі, індывідуальныя прадпрымальнікі, — расказвае Ірына Зянько, намеснік генеральнага дырэктара УП «Жылцепласэрвіс» КГ. —  Дзякуй кожнаму, хто не застаўся ўбаку ад агульнай справы, за працу, вынік якой нельга не заўважыць, гледзячы на нібы памаладзеўшыя населеныя пункты, чыстыя вуліцы і дарогі. Аднак, вядома, гэта праца яшчэ толькі распачалася. І многа работы яшчэ трэба будзе  выканаць у сціслыя тэрміны.

Алена ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *