Пухавіччына святкуе Дзень Перамогі

На Пухавіччыне, як і ва ўсёй краіне, праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя 74-й гадавіне Вялікай Перамогі.

У Мар’інай Горцы свята пачалося з мітынгу каля мемарыяльнага комплексу  8-й танкавай брыгады ў мікрараёне Новая Зара. Асноўныя мерапрыемствы традыцыйна прайшлі ў цэнтры горада каля Абеліска Славы. Ва ўрачыстым мітынгу  прынялі ўдзел кіраўніцтва райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў,  ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

Старшыня Пухавіцкага райвыканкама Віктар Каляда,  выступаючы на мітынгу, падкрэсліў, што сучаснікі памятаюць урокі вайны і будуць шанаваць мірнае неба. Віктар Міхайлавіч пажадаў ветэранам моцнага здароўя  і павіншаваў пухавіччан са святам. Мінутай маўчання ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць усіх, хто загінуў на вайне.

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Андрэевіч Фонаў падкрэсліў, што перамога — гэта сімвал гераізму, мужнасці, самаадданасці нашага народа, і сёння нельга дапусціць перапісвання гісторыі ці скажэння фактаў.

Трагічныя ўрокі Вялікай Айчыннай вайны нельга забываць. Задача маладога пакалення — зберагаць мір як самае каштоўнае. Пра гэта гаварыла ў сваім выступленні вучаніца Мар’інагорскай гімназіі Марыя Багель.  Са словамі віншавання выступіла старшыня раённага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Людміла Сарнова. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прыняў удзел начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Лапановіч.

Па традыцыі маршам на цэнтральнай вуліцы прайшлі вайскоўцы. З плац-канцэртам выступіў аркестр в/ч 89417. Пасля адбыліся паказальныя выступленні воінаў-спецназаўцаў.

Пухавіччане, як і многія жыхары краіны, прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае!”. Прадоўжылася свята ў гарадскім парку імя Любы Гайдучонак, дзе працавалі разнастайныя пляцоўкі. Увечары ўсіх жыхароў і гасцей горада чакае святочная дыстатэка.

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *