Старшая медсястра Мар’інагорскай паліклінікі занесена на раённую Дошку Гонару

Колькі дзетак у якасці акушэра  яна прыняла,  Іна Попчык, старшая медсястра Мар’інагорскай паліклінікі,  нават не прыгадае. На гэта маё пытанне адказвае проста: многа. І з задавальненнем успамінае той час, калі працавала ў радзільным аддзяленні. Канечне, нялёгкая праца, але, разам з тым, напоўненая незабыўнымі эмоцыямі.

Сёння ж абавязкі зусім іншыя: Іна Пятроўна адказвае за арганізацыю работы раённай паліклінікі. Ад таго, як персанал сярэдніх і малодшых медыцынскіх работнікаў выконвае свае абавязкі, залежыць, у тым ліку, і якасць прыёму пацыентаў.

—  Кожны кабінет урача павінен быць забяспечаны ўсім неабходным, а ў паліклініцы павінен быць парадак, —  кажа Іна Пятроўна.— Работа таксама адказная. Яна патрабуе ўвагі,  умення знаходзіць агульную мову з людзьмі.

Згадзіцеся, калі ўсё ідзе па плану, — значыць, калектыў, якім кіруе Іна Попчык,  добра зрабіў сваю, на першы погляд, непрыкметную работу. Але менавіта ў гэтым і  ёсць яе сэнс.

Па выніках работы за мінулы год Іна Попчык занесена на раённую Дошку Гонару.

Алена ШАНТЫКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *