Дэбютанты пакарылі п’едэстал

Святлана Паніна, Анжэла Грыхуцік, Галіна Гулік.

Другі этап рэспубліканскіх спаборніцтваў па скандынаўскай  хадзьбе  парадаваў  пухавіцкую каманду аматараў гэтага віду спорту тым, што, акрамя пастаянных фаварытаў спаборніцтваў, медалі змаглі заваявать і пачынаючыя спартсмены.

— На дыстанцыі 10 кіламетраў дэбютантка Святлана Паніна заняла першае  месца, а  Галіна Гулік стала трэцяй на дыстанцыі 5 кіламетраў. Трэцяе месца ў гэтай дысцыпліне таксама заваявала і Святлана Паніна, — расказвае Клаўдзія Блізнец, якая таксама вярнулася  са сваімі чарговымі ўзнагародамі (бронза на дыстанцыі 10 кіламетраў). — Наша каманда, якую трэніруе Сяргей Абідзіентаў, і да гэтых спаборніцтваў падышла ў аптымальнай форме. Уладзімір Казанцаў, Наталля Лапцэвіч, Аляксандр Гарбаценка, Генадзь Аўчарэнка сталі прызёрамі другога этапу і прынеслі добрыя ачкі ў агульную камандную скарбонку.  Яшчэ адной дэбютанткай стала Анжэла  Грыхуцік. Яна нядаўна далучылася да трэніровак, таму ўзнагароды яе чакаюць наперадзе.

Алена  Іванова.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *