У сельгасарганізацыях Пухавіцкага раёна рыхтуюць камбайны да ўборкі рапсу і свірэпіцы

Механізатар ААТ “Аграсімвал” Анатоль Лабанок.

Напрыканцы чэрвеня на палі раёна выйдуць першыя камбайны. Пытанне падрыхтоўкі тэхнікі знаходзіцца на кантролі інжынернай службы раёна.

— Асноўную ўвагу мы надаём камбайнам, якія  будуць задзейнічаны на ўборцы рапсу і свірэпіцы.  Гэта прыкладна 41 камбайн з 92, — расказаў намеснік начальніка аддзела вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі ўпраўлення па сельскай  гаспадарцы  і   харчаванні    Уладзіслаў  Бакіноўскі. — Часу засталося няшмат.  Уся  тэхніка павінна быць праверана на  герметычнасць і атрымаць допуск да ўдзелу ва ўборачнай кампаніі 2019  года. Гэтымі днямі інжынерныя службы гаспадарак  займаюцца рамонтам тэхнікі і працягваюць закупку неабходных запчастак.

У пачатку тыдня на лінейцы гатоўнасці было толькі 18 камбайнаў.  З іх  10 — новыя, якія гаспадаркі атрымалі год-два таму.  На іх і прыйдзецца асноўная  нагрузка  падчас  уборкі  рапсу.

У панядзелак мы разам з прадстаўнікамі інжынернай службы раёна наведалі мехдвары  некаторых гаспадарак. У ААТ “Вецярэвічы” пачалі рамантаваць два камбайны. У гаспадарцы ёсць кадравыя праблемы: не хапае спецыялістаў і механізатараў. Падчас уборачнай кампаніі на дапамогу ў гаспадаркі  накіруюць работнікаў  прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

У ААТ “Шацк” камбайны  стаялі  яшчэ ў ангарах. З мінулага сезона да іх  не падыходзілі. Убраць рапс тут плануюць  двума  камбайнамі,  іх  рамонтам  абяцалі заняцца да канца тыдня.

У    ААТ   “Аграсімвал”  рамонтам   камбайнаў  займаўся     Анатоль   Лабанок.    На   сваім    “КЗС-1218” механізатар хутка пачне сёмы сезон.

—  Калі своечасова атрымаю ўсе запчасткі, шмат клопатаў з камбайнам не будзе, — сказаў Анатоль Іванавіч.

На пачатак наступнага тыдня інжынерная служба раёна плануе выйсці на гатоўнасць 60 працэнтаў  сярод камбайнаў, якія будуць задзейнічаны на ўборцы рапсу. Гэта 25 камбайнаў з 41. Традыцыйна ў ліку  лепшых буйныя гаспадаркі раёна, дзе ёсць спецыялісты і грашовыя сродкі.  Гэта ААТ “Зазерка”, “Голацк”,  “Агра-Абярэг”  і  СУП   “Дукора-Агра”.

Працы ў інжынерных службаў  наперадзе шмат.  3  25  чэрвеня  па  10  ліпеня будзе праходзіць дзяржтэхагляд  зернеўборачнай  тэхнікі.

Кацярына   ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *