Работнікі ААТ “Зазерка” наведалі “Белагра-2019”

На адзін дзень работнікі ААТ “Зазерка”  змянілі звыклы рэжым працы і наведалі міжнародную выставу “Белагра-2019”, якая нядаўна прайшла ў аграгарадку Шчомысліца Мінскага раёна.  Калектыў гаспадаркі займае перадавыя пазіцыі на корманарыхтоўцы, ужо нарыхтавана больш за 11,5 тысячы тон сенажу. Арганізаваная паездка на выс-таву стала добрай нагодай і для адпачынку, і для папаўнення ведаў у прафесійным плане.

Іон Панфіл, які, дарэчы, здрабніў больш за 5200 тон зялёнай масы, Міхаіл Булгак, Сяргей Шчэрба, Дзмітрый Клунко, Аляксей Вераскоўскі, Павел Навічыхін і іншыя механізатары з цікавасцю знаёміліся з новымі дасягненнямі аграпрамысловага комплексу. Асаблівую ўвагу вы-клікала выстава сельскагаспадарчай тэхнікі. Работнікі сельгаспрадпрыемства пазнаёміліся з яе тэхнічнымі магчымасцямі і зрабілі шмат фотаздымкаў на памяць.

Кіраўніцтва і спецыялісты ААТ “Зазерка” таксама знайшлі для  сябе шмат карыснай інфармацыі, якая дапаможа ў працы.  Яркім завяршэннем  выхаднога дня стаў святочны канцэрт, які прайшоў на адной з пляцовак выставы.

Кацярына  ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *