У Мар’інай Горцы адбылося свята маладосці

Пахмурнае надворе  не перашкодзіла сабрацца  пухавіччанам, каб адзначыць Дзень моладзі. На плошчы каля раённага цэнтра культуры гучалі маладзёжныя хіты, дзеці з асаблівым задавальненнем удзельнічалі ў фестывалі фарбаў Холі.

Не прапусцілі магчымасць яшчэ раз нагадаць дзецям пра правілы пажарнай бяспекі супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Многія імкнуліся сфатаграфавацца з роставай лялькай-выратавальнікам. Яна нікому ў гэтым не адмаўляла і ўручала кожнаму буклеты.

Быў арганізаваны гандаль. Праводзіліся конкурсы і разыгрываліся прызы.

Але больш за ўсё юным пухавіччанам спадабаліся фарбы Холі. Дзеці  літаральна на вачах размалёўвалі самі сябе ўсімі колерамі вясёлкі і забаўляліся ад душы.

Анастасія  ПЛЯТНЁВА. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *