Пухавіцкія гіравікі прывезлі «золата»

Іван Станкевіч, Уладзімір Цвірко, Кірыл Цвірко, Павел Хадачынскі, Надзея Хадачынская.

Прадстаўнікі секцыі адзінаборстваў Мар’інагорскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа Іван Станкевіч і Кірыл Цвірко, а таксама прадстаўнік спартыўнага клуба «КУБ» Уладзімір Цвірко пад кіраўніцтвам трэнера Паўла Хадачынскага прымалі ўдзел у сусветнай серыі «Гран Пры» сярод клубаў па гіравым спорце ў Маскве (World Grand Prix series Kettlebell sport of Moscow).  Спартсмены выконвалі штуршок гіры доўгім цыклам і паказалі свае лепшыя вынікі. Павел Хадачынскі ў вагавой катэгорыі да 90 кілаграмаў на працягу гадзіны 602 разы падняў гіру вагой 32 кілаграмы. Уладзімір Цвірко  за  трыццаць хвілін 421 раз  падняў гіру вагой 24 кілаграмы. Навучэнец сярэдняй школы №3 горада Мар’іна Горка пятнаццацігадовы Іван Станкевіч на працягу гадзіны 16-кілаграмовую гіру падняў 855 разоў. Самы юны ўдзельнік спаборніцтваў, навучэнец сярэдняй школы №2 горада Мар’іна Горка Кірыл Цвірко, якому зараз 9 гадоў, на працягу гадзіны 882 разы падняў гіру вагой 8 кілаграмаў!

У выніку ўсе нашы  спартсмены прывезлі дадому заслужаныя залатыя медалі.

Наталля   ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *