ААТ «Голацк» стаў лідарам на ўборцы рапсу

У сельскагаспадарчых арганізацыях раёна завяршылася ўборка азімага рапсу на зерне. Пад гэтую  алейную культуру аграрыі адвялі  4 тысячы 770 гектараў.

Больш за іншых пад ураджай бягучага года было пасеяна рапсу ў ААТ «Голацк» —  550 гектараў, «Агра-Абярэг» — 500 гектараў,  у племянным  заводзе «Індустрыя» —   450 гектараў.

Самую вялікую ўраджайнасць — 23 цэнтнера  зерня з гектара — атрымалі ў адкрытым  акцыянерным   таварыстве  «Голацк». Па  21 цэнтнеры  зерня  з гектара  сабралі  ў  сельгасфіліяле «Дрычын» і ААТ  «Агра-Абярэг»,   па 20   цэнтнераў  з гектара  —   у   ПСУ   «Рудзенскае».

1280  тон  зерня  рапсу  намалацілі  ў  ААТ «Голацк»,  1065 тон  —  у  «Агра-Абярэг», 757 тон —  у ААТ «Зазерка»,  765 тон  — у  СУП  «Дукора-Агра».

З уборкай азімага рапсу працаўнікі  вёскі справіліся за два тыдні.

Анастасія    ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *