Ансамбль “Жывіца” прымаў удзел у цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх  гульняў

Артысты інструментальнай групы народнага сямейнага ансамбляЖывіцаБорскага сельскага Дома культуры прымалі ўдзел у цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх  гульняў.

Цырымонія адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў уразіла амаль  ўсіх, хто яе бачыў. Стаўка  была  зроблена на нашу культурную спадчыну, уклад, які Беларусь  зрабіла  ў  агульнаеўрапейскае развіццё. Вельмі прыемна было даведацца, што сярод  артыстаў,  занятых у грандыёзным шоу, былі і нашы землякі  — інструментальная група народнага сямейнага ансамбля   “Жывіца”  Борскага   сельскага Дома   культуры   пад  кіраўніцтвам  Юрыя  Крывашэя.

—     Запрашэнне   прыняць  удзел  у  цырымоніі   адкрыцця   вялікага спартыўнага форуму да нас прыйшло з  Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў,  — расказаў Юрый.  — Зразумела, што гэта была прапанова, ад якой не адмаўляюцца.  Працаваць давялося шмат. Рэпетыцыі праходзілі два разы ў суткі, прычым вячэрняя заканчвалася глыбокай ноччу. Мы выступалі ў адным блоку з салісткай Дзяржаўнага вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Маргарытай Ляўчук і лідарам «Троіцы» Іванам Кірчуком, якім была адведзена галоўная роля. Усяго ў гэтым блоку было задзейнічана каля дзвюх тысяч артыстаў. Дарэчы, сярод іх было нямала тых, каго мы ведалі.  Завязаліся і новыя знаёмствы.

Матэрыял, які мы выконвалі, быў зусім новы: усю музыку  напісаў беларускі кампазітар, выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта  культуры  і  мастацтваў Канстанцін Яськоў.   Вучыць прыйшлося хутка. Але праца гэта была цікавая.  І вопыт работы ў такім праекце вельмі  карысны.

Хочацца дадаць, што  першы летні месяц запомніцца  ўдзельнікам інструментальнай групы “Жывіца”  і  яшчэ  адной   прыемнай  падзеяй:  з 1 па 4  чэрвеня  яны прымалі ўдзел у міжнародным фестывалі-конкурсе  «ПитерFest» і сталі ўладальнікамі  Гран-пры.

Наталля   ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *