Абед — у полі
З ранняй вясны і да позняй восені ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна працуюць сталовыя. Абеды механізатарам прывозяць прама ў поле, каб надоўга не прыпыняць працу.
— Гарачае харчаванне арганізавана ва ўсіх сельскагаспадарчых арганізацыях, — расказала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Анастасія Арахоўская. — Бясплатна кормяць сваіх працаўнікоў у ААТ «Пухавіцкі райаграсэрвіс». А ў астатніх гаспадарках утрымліваюць ад 10 да 30 працэнтаў кошту харчавання з заработнай платы працаўніка.
Там, дзе няма сваіх сталовых, заказваюць абеды. Напрыклад, ПСУ «Рудзенскае» і СГФ «Светлая ніва» атрымліваюць абеды на Мінскай ЦЭЦ-5. У аздараўленчым цэнтры «Талька» заказваюць ежу для працаўнікоў ААТ «Суцінскі».
Усе сталовыя сельгаспрадпрыемстваў былі падрыхтаваны да работы, зроблены касметычныя рамонты.
Анастасія ПЛЯТНЁВА.