У раёне пачалася  ўборка кукурузы на сілас

Механізатар Дзмітрый Мележ.


Першыя кормаўборачныя камбайны выехалі  на палеткі сельгасфіліяла “Светлая ніва”, СУП “Дукора-Агра” і ААТ “Агра-Абярэг”. Усяго гаспадаркам раёна трэба нарыхтаваць 157 500  тон сіласу.

У сельгасфіліяле “Светлая ніва” ўбіраць  злакавую культуру пачалі ў нядзелю. “Каралева палёў” у гэтым годзе радуе невыпадкова: у глебу ўнеслі дастатковую колькасць  мінеральных удабрэнняў і арганікі.

За руль кормаўборачнага камбайна сеў Дзмітрый Мележ. Дзмітрый Уладзіміравіч у гаспадарцы працуе некалькі месяцаў. Ужо паспеў пасеяць рапс, абмалаціць зерневыя культуры. Механізатар валодае ўсімі відамі сельскагаспадарчай тэхнікі, убіраць кукурузу будзе не першы раз.

Адзін за адным да яго КВК пад’язджаюць вадзіцелі. На адвозцы зялёнай масы задзейнічаны Уладзімір Скідан, Ігар Шульжыцкі, Раман Герасімаў і Дзмітрый Тарасік. У камандзе з мясцовымі вадзіцелямі працуюць работнікі філіяла  “Аўтама-більны парк №19” ААТ “Мінаблаўтатранс” Віктар Жабіцкі і Вадзім Кудзелька. Зялёную масу з кукурузных палёў адвозяць у сіласныя траншэі на МТФ “Станкі”.

Вадзіцель Уладзімір Скідан.

План па нарыхтоўцы сіласу ў сельгасфіліяле складае 5 тысяч тон.

— Гэты план мы разлічваем перавыканаць і нарыхтаваць каля 8 тысяч тон сіласу, — гаворыць дырэктар сельгасфіліяла “Светлая ніва” Дзмітрый Шынкарэнка. —  Сёлета ў пачатку сакавіка нашы сіласныя траншэі ўжо былі пустыя, і нам прыйшлося вазіць кармы з іншых гаспадарак. Каб пазбегнуць такой сітуацыі ў наступным годзе, мы вырашылі павялічыць пасяўную плошчу пад кукурузу на 110 гектараў.  З  410 гектараў прыкладна 30 гектараў будзем убіраць на зерне. Таксама сёлета мы адмовіліся ад  вырошчвання цукровых буракоў.

Вадзіцелі Ігар Шульжыцкі і Раман Герасімаў .

Па словах кіраўніка гаспадаркі, на павелічэнне кармавой базы ў сельгасфіліяле ў гэтым годзе робяць значны акцэнт. З-за недахопу сваёй уборачнай плошчы сянажныя ямы для сваіх патрэб аграрыі заклалі  ў ААТ “Суцінскі” і ААТ “Пухавіцкі райаграсэрвіс”. Таксама на сваіх палетках падсеялі 400 гектараў шматгадовых траў,  60 гектараў канюшыны і 50 гектараў люцэрны.

Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *