Першакласнікам падарылі «Першыя пропісы бяспекі»

«Першыя пропісы бяспекі» ўручае першакласнікам Мікалай Раманенка.

Ва ўсіх навучальных установах 2 верасня школьнікі, настаўнікі і бацькі адзначылі свята, прысвечанае Дню ведаў. І па традыцыі паўтарылі правіла бяспекі. Начальнік аддзела кадраў установы «Мінскае абласное упраўленне МНС» Мікалай Раманенка і супрацоўнікі Пухавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі ў гэты дзень Мар’інагорскую гімназію, павіншавалі ўсіх школьнікаў з пачаткам навучальнага года і пажадалі навучэнцам бяспечнага навучання.
Асаблівую ўвагу супрацоўнікі МНС надалі маленькім вучням. Выратавальнікі правялі для першакласнікаў першы ўрок па бяспецы жыццядзейнасці. Яны нагадалі дзецям, што, патрапіўшы ў надзвычайную сітуацыю, не трэба палохацца, бо ў гэтым стане будзе складана ўспомніць, як правільна сябе паводзіць. А на пытанне, што трэба рабіць, калі пачаўся пажар, дзеці з лёгкасцю адказвалі, успамінаючы ўсе крокі выратавання.
У якасці памятных сувеніраў ад Міністэрства па надзвычайных сітуацыях першакласнікі атрымалі сшыткі «Першыя пропісы бяспекі».
Пухавіцкі РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *