Глушэц абраны птушкай 2020 года

АПБ абвясціла птушку 2020 года, якая стане наступніцай сёлетняга крылатага сімвала — вялікага арляца.  Ёй стане глушэц.

Глушэц — гняздуючы аселы від з атраду курападобныя. Распаўсюджаны вельмі нераўнамерна па ўсёй тэрыторыі Беларусі, але часцей сустракаецца ў паўночных раёнах і на ўсходзе. Старыя ацэнкі колькасці 8000 — 9000 асобін. Гэта таёжны, паўночны від і ў сувязі са зменай клімату ён паступова паўсюль па Беларусі знікае. Асабліва катастрафічнае становішча цяпер на захадзе і поўдні краіны – у Белавежскай пушчы сто гадоў назад жылі сотні глушцоў, а цяпер ён тут амаль знік.

У Беларусі жывуць два падвіды глушца: заходнееўрапейскі і сярэднярускі.

Глушэц – патрыёт, амаль усё жыццё можа пражыць у адным лесе. Гэтыя птушкі жывуць і гняздуюцца ў хвойных лясах паблізу мохавых балотаў.

Нацыянальную кампанію “Птушка года” АПБ праводзіць з 2000 года, каб прыцягнуць увагу людзей да дзікіх птушак Беларусі іх праблемаў і неабходнасці захавання тых месцаў, дзе яны жывуць. Увесь наступны год будуць праходзіць мерапрыемствы, прысвечаныя глушцу, да якіх змогуць далучыцца дарослыя і дзеці.

У мінулыя гады сімваламі Беларусі былі: белы бусел, белая пліска, авяльга, дамавы верабей, гарадская ластаўка, барадатая кугакаўка, кнігаўка, салавей, вялікая белая чапля, шэрая гусь, сокал-пустальга, вялікі кулён, чорны свіргуль, удод, звычайная зязюля, вушатая сава, жаўрук-смяцюх, шчыгел, вялікі арлец.

Па інфармацыі сайта ptushki.org

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *