“Каралева палёў” радуе ўраджаем
Сяўба азімых зерневых культур у раёне паступова набірае тэмпы. У лідарах — земляробы СУП “Дукора-Агра”, якія на раніцу аўторка засеялі 145 гектараў, ААТ “Пухавіцкі райаграсэрвіс” — 130 гектараў, “Аграсімвал” — 110 гектараў, “Агра-Абярэг” і “Племянны завод “Індустрыя” — па 100 гектараў. У бліжэйшы час сеялкі пачнуць працаваць на палетках ААТ “Голацк”, “Шацк”, “Вецярэвічы”, “Суцінскі”, ЭБ “Зазер’е”.
Сельгаспрадпрыемствы працягваюць уборку кукурузы. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне складае 279 ц/га. Добры ўраджай атрымліваюць аграрыі ААТ “Голацк” — 492 ц/га, “Зазерка” — 367 ц/га, “Агра-Абярэг” — 339 ц/га.
Большасць гаспадарак працягваюць убіраць “каралеву палёў” на сілас. Ужо нарыхтавана амаль 24 тысячы тон сіласу, што складае 15 працэнтаў да плана. Больш за іншых сакавітага корму нарыхтавалі ў ААТ “Пухавіцкі райаграсэрвіс” — 3410 тон, “Агра-Абярэг” — 3300 тон, “Зазерка”, “Голацк”, сельгасфіліяле “Светлая ніва”— больш за 3000 тон. Хутка да нарыхтоўкі сіласу далучацца сельгасфіліялы “Чырвоны май” і “Дрычын”, ЭБ “Зазер’е”, ААТ “Племянны завод “Індустрыя”, “Суцінскі”.
Кацярына ВІШНЕВА.