Запрашаем на выставу, прысвечаную нематэрыяльнай культурнай спадчыне

Шаноўнае спадарства!

Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці запрашае вас на адкрыццё выставы, прысвечанай нематэрыяльнай культурнай спадчыне Мінскай вобласці.

Адкрыццё адбудзецца 12 верасня а 16-й гадзіне ў мастацкай галерэі МАЦНТ па адрасе Мінск, вул. Гікалы, 4.

На выставе будуць прадстаўлены 12 элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны з розных куткоў Мінскай вобласці, у тым ліку два элементы, якія ўключаныў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Гэта калядны абрад «Цары» з в. Семежава Капыльскага раёна, а таксама ўрачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай («Будслаўскі фэст», Мядзельскі раён). Трэба адзначыць, што разам ўсе 12 элементаў выстаўляюцца ўпершыню.

Выстава будзе доўжыцца з 12 верасня па 13 кастрычніка 2019 года.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *