На камбайне “Дон-1500Б” экіпаж намалаціў 1125 тон збожжа

Ігар Цацукевіч і Андрэй Ласкуноў.

Для працаўнікоў ААТ “Племянны завод “Індустрыя” ўборачная кампанія сёлета была  напружанай.  Але разам з тым чатыры з сямі экіпажаў камбайнаў  намалацілі больш за тысячу тон збожжа. У іх ліку Андрэй Ласкуноў і Ігар Цацукевіч. На камбайне  “Дон-1500Б” яны здолелі перасягнуць планку з запаветнай лічбай “тысяча”.

Да ўборачнай кампаніі экіпаж рыхтаваўся загадзя. Камбайн, на якім яны працавалі,  не новы: у полі ўжо 14-ты сезон. Але тэхніка не падвяла. Нягледзячы на ўсе складанасці, якія сёлета хлебаробам  прынесла надвор’е, экіпаж “Дона” намалаціў 1125 тон збожжа.

Як лічаць у сельгасарганізацыі, вынік не выпадковы. Андрэй Ласкуноў і Ігар Цацукевіч  вельмі адказна ставяцца да сваёй працы.

І калі Ігар Аляксандравіч памочнікам камбайнера працаваў упершыню, то Андрэй Мікалаевіч убірае хлеб больш за 15 гадоў.

Анастасія  ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *