У сельгасарганізацыях раёна ідзе  ўборка  цукровых буракоў

У сельгасарганізацыях раёна ў гэтыя дні ідзе  ўборка  цукровых буракоў. На сваіх палетках сёлета гэту культуру вырошчвалі шэсць сельскагаспадарчых арганізацый.

На плошчы 200 гектараў цукровыя буракі вырошчвалі ў ААТ «Агра-Абярэг», на 164  —  у ААТ «Зазерка»,  130 гектараў адвялі ў  ПСУ «Рудзенскае», 122  — у сельгасфіліяле  «Дрычын».

Высокай ураджайнасцю вызначаюцца сёлета палеткі цукровых буракоў сельгасфіліяла «Дрычын»,  дзе  збіраюць  каля  520  цэнтнераў  з  гектара.  У  ААТ  «Зазерка»   вырасцілі   таксама  багаты ўраджай  салодкіх караняплодаў: 500 цэнтнераў з гектара. 432 цэнтнеры  атрымалі ў ПСУ «Рудзенскае».

Больш за ўсіх — 300 гектараў —  адвялі пад цукровыя буракі ў  ААТ «Племзавод «Індустрыя». Тут атрымалі самы багаты іх ураджай: 536 цэнтнераў з гектара.

Прыступілі да ўборкі караняплодаў  у першай палове верасня. Ужо выкапалі іх на плошчы 220 гектараў, сабралі 11 тысяч 800 тон. Для цукровых буракоў год, у адрозненне ад многіх сельскагаспадарчых культур, па ўмовах надвор’я стаў вельмі спрыяльным.

— Мы вырошчваем цукровыя  буракі ўжо трэці год, — расказвае  галоўны аграном ААТ «Племзавод «Індустрыя» Дзмітрый Пішчык. — Пасеялі  дацкае гібрыднае насенне, каб атрымаць большы ўраджай. Летась, напрыклад, таксама  атрымалі больш за 500 цэнтнераў з гектара.  Убіраем караняплоды з  палёў тэхнікай  ААТ «Слуцкі  цукровы  завод». Увесь  ураджай плануем  здаць на перапрацоўку  на  гэта прадпрыемства.

Каб атрымаць высокі ўраджай, у гаспадарцы выканалі  ўсе неабходныя тэхналагічныя аперацыі: пасеялі лепшым насеннем, унеслі сродкі аховы раслін, своечасова правялі  хімічныя апрацоўкі ад  пустазелля.

Акрамя  таго, ураджай залежыць і ад  тэрмінаў уборкі. Як вядома, чым даўжэй будзе караняплод у зямлі,  тым больш назапашвае ў сабе цукру, які неабходны  для  далейшай  яго  перапрацоўкі.

Анастасія   ПЛЯТНЁВА.

У сельгасарганізацыях раёна ідзе  ўборка  цукровых буракоў: 1 комментарий

  • 28.09.2019 в 11:01
    Permalink

    Сахарная свекла — техническая культура, в корнях которой содержится много сахарозы, а поэтому очень выгодная для нашей страны и в частности для наших сахарных заводов, поэтому уборку и заготовку данной культуры необходимо проводить с максимальной ответственностью

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий для Вывоз строительного мусора Отменить ответ

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *