Каравай абласных «Дажынак» уручылі жыхарам Пухавіцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната

Удзельніцы народнага ансамбля “Мілавіца” перадаюць каравай намесніку дырэктара Мікалаю Дзяшковічу і старшай медсястры Ірыне Свішчовай.

Адным з традыцыйных элементаў “Дажынак” з’яўляецца конкурс караваяў, якія выпякаюцца з мукі новага ўраджаю.  Адбыўся ён і ў гэтым годзе на галоўным свяце хлебаробаў у Барысаве. Удзельнікамі конкурсу сталі ўсе  рэгіёны Мінскай вобласці. Пераможцам конкурсу стаў каравай Клецкага раёна. 

А на наступны  дзень  караваі перадалі ў  інтэрнатныя  ўстановы сталічнага рэгіёну.  Сімвал новага  ўраджаю  нашага  раёна адправіўся  ў Пухавіцкі   псіханеўралагічны дом-інтэрнат.

Медсястра Юлія Сіпач частуе караваем насельнікаў дома-інтэрната.

Ва  ўрачыстай   цырымоніі  сустрэчы каравая прынялі ўдзел  супрацоўнікі  ўстановы,  удзельніцы народнага ансамбля народнай песні “Мілавіца” Дубраўскага сельскага Дома культуры. Затым для тых, хто пражывае ў доме-інтэрнаце, быў арганізаваны салодкі стол. Пухавіцкі  каравай быў не толькі прыгожы, але і вельмі смачны, і ўсім прыйшоўся даспадобы.

Наталля    ПАРХОМЧЫК.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *