Стварылі святочны настрой

Старшыня прафсаюзнага камітэта Святлана Дзяшковіч, старшы фельчар «хуткай дапамогі» Ала Ткачова, медсястра кабінета ўльтрагукавой дыягностыкі Ганна Міхайлава падпісваюць святочныя паштоўкі.

Добрым і светлым атрымаўся пярэдадзень Дня Маці ў медыцынскіх работнікаў: аб стварэнні асаблівага святочнага настрою паклапаціўся прафсаюзны камітэт  УАЗ «Мар’інагорская ЦРБ».

— У гэтым годзе мы прадоўжылі традыцыю ў рамках акцыі «Павіншуй маці са святам» падпісваць святочныя паштоўкі нашым мамам і дасылаць ім лісты па пошце, — расказвае старшыня прафсаюзнага камітэта Святлана Дзяшковіч.— Ліст сёння — ужо рэдкасць. Але многія памятаюць, што атрымліваць яго вельмі прыемна. І мы хочам, каб усе мамы гэта адчулі.

Традыцыйна адбыўся і невялікі святочны канцэрт-віншаванне  для работнікаў бальніцы. Яго ў гэты раз падрыхтавалі супрацоўнікі і пражываючыя Пухавіцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната. Атрымалася душэўна і святочна.

Медработнікі-ветэраны.

Асаблівую ўвагу по традыцыі надалі ў гэты дзень і медработнікам-ветэранам, якіх запрасілі на мерапрыемства.

Намеснік ваеннага камісара раёна Аляксандр Рыбак уручае падзячнае пісьмо Вользе Гурынай.

А Вользе Гурынай сёлетні Дзень маці запомніцца яшчэ і тым, што ў прысутнасці калег па рабоце ёй была ўручана падзяка ад ваеннага камісара Пухавіцкага раёна Максіма Уласава за выхаванне сына Уладзіслава, які зараз нясе службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і з гонарам выконвае свой воінскі абавязак.

Алена  ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *