Спявалі, танцавалі і ўдзельнічалі ў конкурсах

Конкурс прычосак.

З 52 работнікаў раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Дзень маці «прафесійным» святам могуць лічыць 45 членаў працоўнага калектыву. Аднак маленькая частка (моладзь і мужчыны) таксама прынялі самы актыўны ўдзел у арганізацыі свята для любімых жанчын.

Самі артысты: спявае Алена Пархімчык і Юрый Сакалоў.

— Для нас стала добрай традыцыяй адзначаць любыя святочныя дні ўсім нашым дружным калектывам, — гаворыць галоўны санітарны ўрач Алена Пархімчык.— Прычым праграму або канцэрт мы рыхтуем толькі сваімі сіламі. Гэта зусім не праблема, таму што і ў прафсаюзным камітэце (узначальвае Аксана Лупанава), і ў калектыве шмат творчых людзей, якія адгукаюцца на любыя ініцыятывы. Гэта Дар’я Палікарпава, Юрый Сакалоў, Мікалай Барысевіч, Юлія Ліцвіновіч, Таццяна Ляцвінава і многія іншыя … Дарэчы, з намі заўсёды побач нашы ветэраны працы. Мы і спяваем, і танцуем, і ўдзельнічаем у конкурсах…

На свята прыйшлі дзеці і ўнукі.

Усё гэта было і ў Дзень маці. Работнікі цэнтра гігіены павіншавалі адзін аднаго з выдатным добрым святам. Да віншаванняў далучыліся дзеці і ўнукі: вы здзівіцеся, але пры прафсаюзным камітэце ёсць нават савет ўнукаў, які ўзначальвае Захар Хвастоў. Ён  ўручыў самым любімым бабулям спецыяльныя граматы.

Дзеці малявалі мам, мамы і бабулі высвятлялі, хто лепшы спецыяліст па прычосках, спявалі прыпеўкі, чыталі вершы, прадстаўлялі восеньскую выпечку…  Уласна кажучы, не сумавалі… Так што чарговае свята атрымалася і падаравала ўсім добры настрой.

Алена  ШАНТЫКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *