Сёння ў Мар’інай Горцы праходзіць XVI фестываль народнай творчасці Мінскай вобласці “Напеў зямлі маёй”.

Пачаліся фестывальныя мерапрыемствы яшчэ ўчора  з дабрачыннага канцэтра  Заслужанага  калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам народнага артыста Рэспублікі Беларусь  Міхаіла Фінберга. Прысвечаны ён быў памяці кампазітара, народнага артыста СССР і Беларусі нашага земляка  Ігара Лучанка. Прагучалі знакамітыя песні кампазітара, яго інструментальныя творы. На канцэрце прысутнічалі старшыня саюза кампазітараў Беларусі Алена Атрашкевіч, дачка Ігара Лучанка Святлана.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *