Галоўны прыз фестывалю адправіўся ў Валожын

XVI фестываль народнай творчасці Мінскай вобласці “Напеў зямлі маёй” завяршыўся ў Мар’інай Горцы. Журы назвала пераможцаў і дыпламантаў конкурсу.   Шэраг калектываў былі адзначаны спецыяльнымі дыпломамі фестывалю, ў тым ліку і ўзорны харавы калектыў “Мара” Мар’інагорскай дзіцячай школы мастацтваў. Дыпломы III ступені атрымалі калектывы Мінскага, Слуцкага і Стаўбцоўскага раёнаў, дыплом II ступені – калектывы Дзяржынскага раёна, дыпломы I ступені –  калектывы Лагойскага і Бярэзінскага раёнаў. Уладальнікамі Гран-пры сталі калектывы Валожынскага раёна, якія прадставілі праграму “Дуда”. Такім чынам, галоўны прыз фестывалю – мікрааўтобус –адправіўся ў Валожын. Гран пры ўручыў старшыня журы народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, старшыня Беларускага саюза музычных дзеячаў, прафесар Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі.

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *