Міхаіл Казінец прапанаваў прысвоіць фестывалю “Напеў зямлі маёй” імя Ігара Лучанка

Міхаіл Казінец прапанаваў прысвоіць фестывалю “Напеў зямлі маёй” імя Ігара Лучанка

Падчас урачыстай цырымоніі закрыцця XVI фестывалю  народнай творчасці Мінскай вобласці “Напеў зямлі маёй” прагучала прапанова прысвоіць галоўнаму творчаму святу Мінскай вобласці, якое штогод праходзіць ў Мар’інай Горцы, імя народнага артыста Савецкага Саюза і Беларусі Ігара Міхайлавіча Лучанка. Ад імя членаў журы з такой прапановай выступіў народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнаганароднага аркестра Беларусі Міхаіл Казінец. Удзельнікі і госці фестывалю гэтую прапанову  падтрымалі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *