Прыём грамадзян у аграгарадку Пухавічы пачаўся з падзякі

Чарговы выязны прыём грамадзян старшыня  раённага выканаўчага камітэта Віктар Каляда правёў у аграгарадку Пухавічы.  Жыхары сельсавета прыйшлі з рознымі пытаннямі: адны  спрабавалі вырашыць асабістыя праблемы, другія — гаварылі аб тым, што хвалюе многіх.

Прыемна, што пачаўся  прыём з падзякі.  Аднак людзі скарысталіся  магчымасцю расказаць і аб тым, што іх хвалюе. Напрыклад, на думку жыхароў аграгарадка, лазня ў Пухавічах — адна з лепшых у рэспубліцы, аднак людзей не задавальняе графік яе работы. Жанчыны лічаць, што ім  выдзелена для наведвання лазні на некалькі гадзін менш, чым мужчынам.

Віктар Міхайлавіч даручыў выконваючаму абавязкі генеральнага дырэктара УП “Жылцепласэрвіс” КГ Пухавіцкага раёна Ігару  Губашыну  на некаторы час перагледзець графік работы лазні ў пятніцу, прааналізаваць, колькі людзей яе  наведвае ў гэты дзень,  і прыняць правільнае рашэнне.

Абмяркоўвалася добраўпарадкаванне прыпынкаў грамадскага транспарту. У прыватнасці, усталяванне навесаў і лавачак. Спецыялісты дарожнай арганізацыі  павінны выехаць на месца і вызначыць магчымасць выканання работ зыходзячы   з тэхнічных норм.

Прагучала і просьба аб будаўніцтве тратуарнай дарожкі ў аграгарадку Пухавічы. Дарожка ў населеным пункце ёсць, бяспечны рух для людзей арганізаваны, і будаваць яшчэ адну дарожку  немэтазгодна. Як падкрэсліў старшыня райвыканкама, на тэрыторыі сельсавета 31 населены пункт, і   людзям, якія там  пражываюць, таксама трэба ўдзяляць увагу і дапамагаць вырашаць іх праблемы.

Вольга  САВАСЦЮК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *