Дарожнікі зрабілі падарунак жыхарам Мар’інай Горкі

 

Цэнтральная вуліца павінна і выглядаць цэнтральнай… На гэтым тыдні на вуліцы Кастрычніцкай у Мар’інай Горцы ўкладвалі новае асфальтабетоннае пакрыццё.


— Работнікі філіяла КУП “Мінскаблдарбуд”-“ДРБУ 169” замянілі 1400 метраў дарожнага пакрыцця цэнтральнай вуліцы горада Мар’іна Горка, — гаворыць дырэктар прадпрыемства Генадзь Матарас.— Мы выдалілі дрэнныя ўчасткі старога асфальту, выканалі выраўніванне дарогі. Новае яе пакрыццё — шчэбеневы дробназярністы асфальтабетон. Ён больш трывалы ў параўнанні з ранейшым.
Работы дарожнікі стараліся выканаць як мага хутчэй не толькі для таго, каб застаць добрае надвор’е, але і для таго, каб даставіць менш нязручнасцяў жыхарам горада, каб не перашкаджаць руху транспарту. Штодня на Кастрычніцкай працавала больш за дзесяць адзінак тэхнікі і тры брыгады рабочых.
У нашай краіне па традыцыі да свята 7 лістапада ўводзяцца ў дзеянне новыя аб’екты. Добраўпарадкаванне вуліцы Кастрычніцкай можна лічыць своеасаблівым падарункам усім жыхарам горада.
Алена ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *