Выйшла кніга нашага земляка на ўкраінскай мове
На Паліграфічным камбінаце імя Якуба Коласа ў Мінску выйшла кніга Алеся Карлюкевіча на ўкраінскай мове “Як волошки про свою кривду забули” (“Як васількі на сваю крыўду забыліся”) — зборнік з сямі казак. Перакладчык — Сяргей Меркулаў.
Гэта ўжо не першая ўкраінская кніга беларускага пісьменніка. Папярэдняя —“Пригоди Шубуршуна” (“Прыгоды Шубуршуна”) — пабачыла свет у кіеўскім выдавецтве “Ярославив Вал” у 2014 годзе. Перакладчыца — паэт, публіцыст Галіна Тарасюк.
Спрыяе ўкраінскім зацікаўленням пісьменніка тое, што ў 1981–1985 гадах Алесь Карлюкевіч вучыўся ў Львове. І зараз працягвае цікавіцца ўкраінскай літаратурай, украінскімі культурай і асветніцтвам. Час ад часу выступае ва ўкраінскай літаратурна-мастацкай перыёдыцы з артыкуламі, эсэ, прысвечанымі беларуска-украінскім гуманітарным сувязям.
Сяргей Шычко.