У сельгасарганізацыях раёна гатуюць палі пад будучы ўраджай

Механізатар ААТ “Пухавіцкі райаграсэрвіс” Аляксандр Сіняўскі.

У сельгасарганізацыях раёна ўжо вывезена больш за 198 тысяч тон арганікі. Больш за ўсіх — 21 тысячу тон —  вывезлі  працаўнікі ААТ «Племянны завод «Індустрыя», 18 тысяч тон — у сельгасфіліяле «Дрычын»,  больш за 15 тысяч тон — у СГФ «Светлая ніва», 14 тысяч тон — у ААТ «Голацк».

Таксама арганічныя ўгнаенні  ўносяць  пад  зябліва.  Пад  будучы   ўраджай унесена больш за 102 тысячы тон. Больш актыўна работы  вядуцца  ў СГФ «Дрычын» і «Светлая ніва».

У ААТ «Пухавіцкі райаграсэрвіс» арганіку вывозіць на палі механізатар Аляксандр Сіняўскі. На трактары «Фэндт-930» з агрэгатам для ўнясення ўгнаенняў ПМФ-18 пры спрыяльным для гэтай працы надвор’і ён уносіць у дзень да 400 тон. Цяпер ідзе  ўнясенне арганікі  пад  кукурузу.  Усяго ўжо ўнесена каля  4 тысяч тон.

Анастасія   ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *