У Мар’інай Горцы ўпрыгожваюць галоўную гарадскую елку
Устаноўкай галоўнага сімвала Новага года — святочных елак — у нашым раёне займаецца УП “Жылцепласэрвіс” КГ. Каркасныя елкі ўжо радуюць жыхароў паселкаў Дружны, Свіслач, Рудзенск, Праўдзінскі.
Жывую зялёную прыгажуню, якая вырасла ў Пухавіцкім лясгасе, усталявалі ў вёсцы Габрыелеўка.
—Жывыя елкі мы таксама заказалі для святочных навагодніх мерапрыемстваў у ГД “Хельсінкі” і Мар’інагоркім УПК дзіцячы сад-сярэдняй школе, якая з’яўляецца нашай падшэфнай установай, — расказаў намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці УП “Жылцепласэрвіс” КГ Іосіф Кучко.
У аўторак зялёная прыгажуня з’явілася ў Мар’інай Горцы на плошчы каля РЦК. Вышыня елкі 14 метраў. Яна каркасная, як і ў мінулым годзе. Аднак сёлета галоўны сімвал свята абяцае здзівіць гараджан новай ілюмінацыяй. Ёсць нагода здейсніць вячэрнюю прагулку.
А вось так наша елка вырастала.