Прадстаўнікі Пухавіцкага раёна сталі дыпламантамі фестывалю “Запалі сваю зорку”
Другі абласны фестываль творчасці дзяцей-інвалідаў “Запалі сваю зорку” прайшоў у Дзяржынску. На Міншчыне ён распачаў дабрачынную акцыю “Нашы дзеці”, якая стартавала 9 снежня.
У межах фестывалю была арганізавана маштабная выстава выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прайшоў канцэрт, які складаўся з нумароў песеннага, харэаграфічнага, тэатральнага жанраў.
Усе ўдзельнікі фестывалю, якія выйшлі ў фінал, былі ўзнагароджаны дыпломамі, сувенірамі, салодкімі падарункамі. У іх ліку і прадстаўнікі нашага раёна. У намінацыі “Прыкладная мастацкая творчасць” дыпломы атрымалі Сяргей Чуць і Святлана Лагвіновіч, якія прадстаўлялі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Вярнуліся з узнагародамі і навучэнцы Рудзенскай дапаможнай школы-інтэрната Кацярына Савіцкая і Кацярына Станевіч, Анастасія Жук, Максім Кошкін — два дыпломы ў намінацыі “Прыкладная мастацкая творчасць”, Віталь Брагінец — дыплом у намінацыі “Літаратурная творчасць”.
Наталля ПАРХОМЧЫК.