Каляндар знакавых падзей Пухавіччыны і юбілейныя даты 2020 года

Студзень

студзеня

5 гадоў з дня стварэння Пухавіцкага раённага аб’яднання  прафсаюзаў.

студзеня

100  гадоў  з  дня   нараджэння   Лідзіі Пятроўны Арэхавай. Ганаровы грамадзянін Мар’інай Горкі (1966 г.). Настаўніца матэматыкі Мар’інагорскай СШ №1 (1954-1975 гг.)

20  студзеня

 60 гадоў таму Рудзенскі раён, на тэрыторыі якога знаходзіліся г.п. Рудзенск, населеныя пункты Голацкага, Дрычынскага, Дукорскага, Пярэжырскага, Сяргеевіцкага, Цітвянскага сельсаветаў, быў далучаны да Пухавіцкага раёна.

Студзень

30 гадоў таму ў студзені 1990 года на ААТ “Пухавіцкі  доследна-эксперыментальны  завод” была выраблена і рэалізавана  першая партыя цюбінгаў для будаўніцтва метрапалітэна.

Люты

2  лютага

 90 гадоў з дня стварэння калгаса “Іскра” (цяпер ААТ “Аграсімвал”).

15 лютага

10 гадоў таму адбылося асвяшчэнне кафедральнага сабора ў гонар Святого дабравернага князя Александра Неўскага ў Мар’інай Горцы.

19  лютага

 100 гадоў  з дня нараджэння Андрэя Максімавіча Варанецкага (в. Дубраўка, 19.02.1920-14.01.1972  гг.). Герой  Сацыялістычнай  працы.

20  лютага

75 гадоў з дня нараджэння  Таісы  Мікалаеўны  Бондар (г.п. Рудзенск, 20.02.1945 -19.12.2005 гг.).   Пісьменніца.

Сакавік

5 сакавіка

 60 гадоў таму быў створаны саўгас “Шацк” (зараз адкрытае акцыянернае таварыства).

60 гадоў з часу стварэння  саўгаса  “Рудзенскі” (цяпер ПСУ “Рудзен-скае”).

20  сакавіка

90 гадоў  калгасу “Барацьба” (цяпер ААТ “Зазерка”).

100 гадоў з дня нараджэння Івана Якаўлевіча  Бразгаўкі  (в. Блонь, 20.03.1920- 5.05.1985 гг.). Заслужаны сувязіст БССР. Дырэктар Пухавіцкага раённага вузла  сувязі  (1958-1984 гг.).

23  сакавіка

 120 гадоў з дня нараджэння  Уладзіміра Іванавіча Нічыпаровіча. Арганізатар партызанскага руху на Пухавіччыне, камандзір 208-га партызанскага  палка імя Сталіна. Нарадзіўся ў Падмаскоўі, памёр у 1945 годзе.

28  сакавіка

80 гадоў з дня нараджэння  Яўгена Мікалаевіча Паўловіча (г.п. Рудзенск). Артыст балета.  Заслужаны артыст Беларусі.

Красавік

16  красавіка

60 гадоў з дня  нара-джэння  Мікалая Пятро-віча Чэпіка (в.Чырвоны   Май   Блужскага сельсавета, 16.04.1960 — 29.02.1980  гг.).  Герой Савецкага Саюза. Загінуў  у  Афганістане.

 

Май

9  мая

75 гадоў назад закончылася Вялікая Айчынная вайна.

19  мая

 70  гадоў  з  дня  нараджэння   Мікалая  Андрэевіча Свірыдава (в. Зацітава Слабада, 19.05.1950 г.).  Кандыдат сель-скагаспадарчых навук. Аўтар 50 навуковых публікацый.

20  мая

 80 гадоў з дня нараджэння Мікалая Пятровіча Вяршыніна (20.05.1940-2009 гг.).  Жыў у вёсцы Шацк. Паэт-гумарыст.

ЧЭРВЕНЬ

25 чэрвеня

5 гадоў назад першых наведвальнікаў прыняў сядзібна-паркавы комплекс “Дукорскі маёнтак”.

27 чэрвеня

10 гадоў назад у касцёл Святога Антонія (г. Мар‘іна Горка) на пастаяннае захоўванне дастаўлены мошчы святога Антонія Падуанскага.

Ліпень

6 ліпеня

 120 гадоў з дня нараджэння   Івана Сцяпанавіча Лупіновіча (в. Шацк, 6.07.1900-9.10.1968 гг.). Акадэмік АН  БССР, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР.

20  ліпеня

 100 гадоў з дня нараджэння  Міхаіла  Міхайлавіча Зялёнкіна  (г.п. Ру-дзенск, 20.07.1920-14.06.1991 гг.). Ваенны лётчык. Герой Савецкага  Саюза.

22  ліпеня.  Дзень  горада

65 гадоў таму гарадскі пасёлак Мар’іна Горка атрымаў статус  раённага цэнтра.

22 ліпеня

20 гадоў таму быў зацверджаны герб горада Мар’іна Горка, зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь.

24  ліпеня

 90 гадоў з дня нараджэння   Івана  Іванавіча Паўловіча   (в. Талька, 24.07.1930-4.06.2001 гг.). Герой Сацыялістычнай працы, ганаровы чыгуначнік.

Жнівень

1  жніўня

40 гадоў з дня стварэння Мар’інагорскага эксперыментальнага прадпрыемства па выпуску харчовага абсталявання  і  прадуктаў харчавання (цяпер ААТ  “Машхарчпрад”).

20  жніўня

 100 гадоў з дня стварэння дзяржплем- завода “Індустрыя”.

100  гадоў з дня нараджэння Лідзіі Андрэеўны Жукоўскай  (в. Берчукі, 20.08.1920-27.02.1999  гг.). Заслужаная настаўніца БССР.

Жнівень

60 гадоў з часу адкрыцця Рудзенскага Дома культуры.

20 гадоў таму на Архіерэйскім Саборы Рускай Праваслаўнай Царквы святыя апякуны Пухавіччыны, свяшчэннамучанікі Міхаіл ПЛЫШЭЎСКІ, Аляксандр ШАЛАЙ і Уладзімір ХІРАСКА былі далучаны да Сабора святых навамучанікаў і спаведнікаў рускіх для агульнацаркоўнага шанавання.

Верасень

1  верасня

 80 гадоў  з  дня  нараджэння   Барыса  Фёдаравіча  Рэпіна (нарадзіўся  ў  в. Пухавічы).  Мастак.

5  верасня

 65 гадоў з дня адкрыцця абласнога  цэнтра медыцынскай рэабілітацыі дзяцей “Пухавічы”.

7  верасня

 85 гадоў з дня нараджэння  Станіслава Аляксандравіча Астапчыка (г. Мар’іна Горка, 7.09.1935-1.12.2015 гг.). Акадэмік АН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай  прэміі   СССР,  заслужаны  дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.

8 верасня

10 гадоў таму па благаславенні Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Філарэта ікона Божай Маці “Мар’інагор-ская” была перанесена ў новапабудаваны ў Мар’інай Горцы храм ў гонар Святого дабравернага князя Аляксандра Неўскага.

Верасень

35 гадоў, як быў заснаваны пасёлак Дружны.

Кастрычнік

28  кастрычніка

145 гадоў з часу заснавання Азярычынскай сярэдняй школы.

31  кастрычніка

 85 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Ігаравіча Дасужава (в. Пухавічы,  31.10.1945-2.02.2014 гг.). Беларускі мастак.

Кастрычнік

105 гадоў  Мар’інагорскай СШ №2.

Лістапад

19  лістапада

 100 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Іванавіча Хазяніна (19.11.1920-15.09.2002  гг.). Заслужаны аграном БССР. Старшыня калгаса “Барацьба” (1959- 1969 гг.), дырэктар эксперыментальнай базы “Зазер’е” (1969-1974 гг.).

Лістапад

75 гадоў таму былі  адкрытыя   Блуж-ская, Блонская, Навасёлкаўская, Турынская бібліятэкі.

10 гадоў назад быў адкрыты рынак па вуліцы Андрэеўскай у Мар’інай Горцы.

Снежань

3 снежня

100 гадоў з часу адкрыцця  Зазерскай сярэдняй школы.

29 снежня

100 гадоў з дня нараджэння  Алены  Мікалаеўны  Усціновіч   (г. Ленінград,  29.12.1920-2010 гг.).  Працавала галоўным урачом дзіцячага абласнога санаторыя “Пухавічы”  ў 1957-1966 гады. Заслужаны ўрач  БССР.

Снежань

45 гадоў таму была здадзена ў эксплуатацыю першая чарга  элеватара і 40 гадоў  таму —  пабудаваны   камбікормавы комплекс на  камбінаце  хлебапрадуктаў.

Студзень-снежань 2020 года

420 гадоў з першага ўпамінання  ў летапісах вёскі Дудзічы.

5 гадоў назад пачалося будаўніцтва ЭкаТэхнаПарка каля Мар’інай Горкі.

175 гадоў таму завершана будаўніц-тва каменнага храма Святога прарока Іллі ў Дукоры.

190 гадоў з дня нараджэння Льва Савіча Макава (1830 — 1883 гг.). Расійскі дзяржаўны дзеяч. Валодаў маёнткам Падблонь, садзейнічаў пракладцы ў 1873 годзе чыгункі праз Мар’іну Горку.

125 гадоў з дня нараджэння Андрэя Агеевіча Блажко (в. Харавічы). Матрос Балтыйскага флоту, удзельнік  Кастрычніцкай рэвалюцыі. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Пухавіцкага раёна ў перыяд польскай інтэрвенцыі 1918-1920 гадоў. Загінуў у 1920 годзе.

120 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Іванавіча Рудовіча (в. Забалацце). Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Пухавіцкага раёна ў перыяд польскай інтэрвенцыі 1918-1920 гадоў. Загінуў у 1920 годзе.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *