Працоўных поспехаў дасягнула Наталля Елішэвіч
На малочнатаварную ферму «Бор» ААТ «Аграсімвал» Наталля Елішэвіч прыйшла працаваць аператарам машыннага даення 6 гадоў таму. І заўсёды была ў ліку перадавых даярак.
Зараз Наталля Сяргееўна даглядае цялятак ад нараджэння і да двух месяцаў. У яе групе іх 82.
— Яна вельмі адказна ставіцца да працы, — адзначае загадчыца МТФ «Бор» Сафія Рымша.
Працоўны дзень у цялятніцы пачынаецца рана: трэба дагледзець жывёлу, напаіць, раздаць камбікорм. Нованароджаных цялят Наталля выпойвае з соскі. Сярэднясутачныя прывагі ў яе групе добрыя — 800-820 грамаў.
Цяпер Наталля Елішэвіч рыхтуецца да пераводу цялят ў новы прафілакторый, які разлічаны на 120 галоў. Там створана ўсё для ўтрымання жывёлы. Лепшымі стануць і ўмовы для працы жывёлаводаў.
Анастасія ПЛЯТНЁВА.