Стартаваў конкурс  эскізных  праектаў  надмагільнага  помніка народнаму артысту СССР І.М. Лучанку

Міністэрства   культуры   Рэспублікі  Беларусь аб’явіла  конкурс   эскізных  праектаў  надмагільнага  помніка народнаму артысту СССР І.М. Лучанку

 

Яго мэтай з’яўляецца пошук найбольш выразнага вобразнага рашэння надмагільнага помніка.   Удзельнікамі конкурсу могуць быць аўтары ці  аўтарскія   калектывы  са  скульптараў  і  архітэктараў, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю.

Кампазіцыйнае і пластычнае выкананне надмагільнага помніка павінна быць вытрымана ў найлепшых традыцыях нацыянальнага манументальнага мастацтва, адлюстроўваць галоўную ідэю твора — увекавечанне  памяці народнага артыста  СССР  І.М. Лучанка і лаканічна размяшчацца на месцы пахавання.

Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе прадстаўляюцца па 20 сакавіка 2020  года  па  адрасе: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 718, кантактны тэлефон (8-017) 204-86-05. Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены ўдзельнікамі  конкурсу  20  сакавіка  2020  года  не  пазней  17.00  па адрасе: г. Мінск, вул. Карла Маркса, 12, дзяржаўная ўстанова “Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь”.

Конкурсныя матэрыялы разглядаюцца журы на закрытым пасяджэнні не пазней 1 красавіка 2020 года. Падрабязная інфармацыя аб правядзенні конкурсу размяшчаецца на афіцыйным сайце Міністэрства  культуры  Рэспублікі   Беларусь (рубрыка — “Конкурсы і мерапрыемствы”).

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *