«Калядныя сустрэчы» прынеслі ўзнагароды выхаванцам «Світанка»

У Мінску  праходзіў  IV   Міжнародны  фестываль-конкурс мастацтваў «Калядныя сустрэчы». Выдатныя вынікі на ім  паказалі навучэнцы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі  «Світанак». Выхаванцы ўстановы дадатковай адукацыі выступалі ў розных намінацыях і атрымалі вялікую колькасць узнагарод.

У намінацыі «Вакальная творчасць» дыпломы  I ступені атрымалі   Цвятана-Лючыя  Баганік  і  Сафія Ямеліна. Сафія  Такмачова  стала  лаўрэатам  I  ступені,   Паліна Няборская — лаўрэатам II ступені,  Міраслава Крывіцкая  — лаўрэатам III ступені.   Харэаграфічны калектыў «Інсайт» атрымаў два дыпломы  лаўрэатаў I ступені  ў  намінацыі  «Харэаграфія».

У намінацыі «Мастацкае слова» Аляксандр Вайцюк, Андрэй Цітоў і  Яна Грошава сталі дыпламантамі I ступені. Паліна Навіцкая  і Дар’я Грынёк атрымалі званне   лаўрэатаў I ступені,  Віталіна Лабанок —  лаўрэата II ступені.

Дасягненні вучняў —  гэта і поспехі іх настаўнікаў.  У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі  «Світанак»  працуюць прафесійныя педагогі, якія паспяхова дапамагаюць сваім выхаванцам развіваць творчыя здольнасці.

Наталля   ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *